Лекцыя «Нараджэнне беларускага музея: з гісторыі прыватнага збіральніцтва на Беларусі ў ХVІ – пачатку ХХ стст.»

Лекция ШКПрапануемая лекцыя прысвечана станаўленню калекцыянерскай дзейнасці на беларускіх землях, пачынаючы ад з’яўлення першых збораў у эпоху Сярэднявечча да ўзнікнення першых публічных музеяў. Калі напачатку можна казаць толькі аб найкаштоўнейшых па змесце, але сацыяльна ізаляваных магнацкіх зборах, то на мяжы ХІХ і ХХ ст. сітуацыя рэзка змяняецца. Пашырыўся сацыяльны склад калекцыянераў. З’явіліся прафіляваныя навуковыя калекцыі, якія адыгрывалі ролю пляцовак для вывучэння гістарычнага мінулага і прыродных працэсаў Беларусі. Варта адзначыць факт асэнсавання ўладальнікамі гэтых калекцый сабраных прадметаў як навуковых першакрыніц, а таксама імкненне надаць ім камунікатыўны характар, гэта значыць зрабіць дасягальнымі для шырокай аўдыторыі.

Апошняя тэндэнцыя паспрыяла адкрыццю шэрага калекцый для вольнага агляду, перадачы сабранага ў дар музеям і навуковым таварыствам, заснаванню прыватных музеяў. На жаль, гэтыя высакародныя ўчынкі здзяйсняліся, як правіла, у буйных культурных цэнтрах Расіі і Польшчы, што назаўсёды пазбавіла Беларусь каштоўных помнікаў яе гісторыі і культуры. Разам з тым трэба канстатаваць пачатак асэнсаванага, мэтанакіраванага вывучэння і калекцыяніравання беларускіх матэрыялаў, што аб’ектыўна прыводзіла да прызнання права беларусаў на іх самастойнае выкарыстанне.

Аляксандр Гужалоўскі – беларускі гісторык, педагог, прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ.

Лектор
Аляксандр Гужалоўскі
Тема
«Нараджэнне беларускага музея: з гісторыі прыватнага збіральніцтва на Беларусі ў ХVІ – пачатку ХХ стст.»
Дата
26.01.2022
Время
19:00-21:00
Место
Арт Фабрыка (г. Мінск, вул. Свярдлова, 2)
Цена
50 руб.
Возраст
16+