Літаратурная сустрэча "Адкуль пачынаўся беларускі тэатр" (курс "Жылі-былі класікі")

завтрак-min.jpgЗахапляльная гісторыя беларускага тэатра – сама па сабе і драма, і трагедыя, і камедыя. Як і адкуль узяліся на Беларусі акторы і рэжысёры, чым і як зараблялі на пражыццё, дзе ў Менску можна было сустрэць сапраўдную зорку сусветнай сцэны і пры чым тут прыгажуні ў бігудзі – пра гэта і не толькі пра гэта пагаворым на літаратурным сняданку.

Каб падрыхтавацца да яго, кожны ўдзельнік прынясе праграмку аднаго з беларускіх спектакляў, наведанных апошнім часам, і распавядзе свой крытычны досвед.

Вядучая сустрэчы – Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.

Сустрэча адбудзецца ў рамках курса "Жылі-былі класікі", але ёсць магчымасць далучыцца да яе асобна.

*Інфармацыю па спосабе аплаты сустрэчы ўдакладняць у мэнэджара па тэлефоне: +375 44 709 72 24

Лектор
Ганна Севярынец
Тема
"Буйніцкі, Галубок, Хатка і прыгажуні ў бігудзі. Адкуль пачынаўся беларускі тэатр"
Дата
26.01.2023
Время
19:00-21:00
Место
"Мастацкі дом Угрыновіч" (вул. Максіма Багдановіча 3)
Цена
65 руб.
Возраст
18+