Літаратурная сустрэча "Невераемныя дваццатыя" (курс "Жылі-былі класікі")

невераемныя дваццатыяСамы прыгожы і самы драматычны час у гісторыі беларускай літаратуры, які шчэ і па сёння застаецца непераўзыйдзеным па напрузе творчых пошукаў, шчырасці герояў і маштабнасці біяграфій. Немагчыма зразумець нас, не зразумеўшы іх.

Прачытаем палымяныя і дасканалыя, шчырыя і нечаканыя вершы Міхася Чарота, Алеся Дудара, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Хадыкі, Юлія Таўбіна і здзівімся вышыням і глыбіням, на якія здольная наша культура.

Вядучая сустрэчы – Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.

У вас яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да курса літаратурных сустрэч па беларускай літаратуры "Жылі-былі клаісікі", у рамках якога адбудзецца гэта сустрэча.

*Актуальную інфармацыю па кошце курса ці асобнай сустрэчы ўдакладняць у мэнэджара па тэлефоне: +375 44 709 72 24

Лектор
Ганна Севярынец
Тема
"Невераемныя дваццатыя"
Дата
22.12.2022
Время
19:00-21:00
Место
Таймкафэ "Нянудны дом" (Новая Баравая, вул. Авіяцыйная, 14)
Возраст
18+