Літаратурная сустрэча «Нежаночы твар кахання: паэзія Насты Кудасавай»
Сустрэча прысвячаецца творчай постаці Насты Кудасавай – адной з вядучых беларускіх паэтак пакалення 2000-х, якая здолела ўзбагаціць любоўную лірыку, створаную на роднай мове, інтанацыяй эмацыйнага надрыва, пачуццëм самастаяння над безданню адчаю, у якіх пазнаюцца матывы рускай літаратуры Срэбнага веку, у прыватнасці, паэзія Анны Ахматавай, Марыны Цвятаевай. Вызначаецца месца Насты Кудасавай сярод прадстаўніц «жаночага вектара» беларускай літаратуры, даецца ўяўленне аб яе творчым станаўленні, узаемасувязях з нацыянальнай і рускай літаратурнымі традыцыямі. Да абмеркавання прапануюцца вершы з паэтычнага зборніка «Маё невымаўля» (Кнігазбор, 2016), прызнанага «Кнігай году», а таксама іншыя творы, добра вядомыя ў Беларусі і за мяжой, перакладзеныя на рускую, украінскую, балгарскую, англійскую мовы.
Усім удзельнікам перад сустрэчай мы вышлем падборку вершаў для папярэдняга азнаямлення.
Прыняць удзел могуць усе жадаючыя з любым узроўнем валодання беларускай мовы ці нават без усялякага практычнага вопыту.
Вядучая сустрэчы – Алена Лепішава – кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўца, крытык, пісьменніца.
- Лектор
- Алена Лепішава
- Тема
- «Нежаночы твар кахання: паэзія Насты Кудасавай»
- Дата
- 19.02.2022
- Время
- 16:00-18:00
- Место
- БЦ «Тэрмінал» (г. Мінск, вул. В. Харужай, 25/3, 2 паверх, пам. 2)
- Цена
- 35 руб. (кава / гарбата / пачастункі ўлучаны ў кошт)
- Возраст
- 16+
