Літаратурная сустрэча "Што паспеў напісаць Якуб Колас" (курс "Жылі-былі клаcікі")

Сняданак Якуб КоласНяма чалавека, якому б са школы не падабалася «Новая зямля». Але менавіта за гэты твор Коласа пляжылі некаторыя сучаснікі, менавіта з гэтага раману смяялася літаратурная моладзь. Як гэта сталася і што насамрэч даў Колас беларускай літаратуры? Ці маем мы сёння магчымасць чытаць ягоныя творы так, як яны былі напісаныя? Мы і па сёння не ведаем свайго класіка такім, які ён быў.

Перачытваем «Новую зямлю», «Сымона-музыку» і адшукваем любімы верш Якуба Коласа.

Вядучая сустрэчы — Ганна Севярынец — педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.

У вас яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да курса літаратурных сустрэч па беларускай літаратуры "Жылі-былі класікі", у рамках якога адбудзецца гэта сустрэча.

*Актуальную інфармацыю па кошце курса ці асобнай сустрэчы ўдакладняць у мэнэджара па тэлефоне: +375 44 709 72 24

Лектор
Ганна Севярынец
Тема
"Што паспеў напісаць Якуб Колас"
Дата
24.11.2022
Время
19:00-21:00
Место
Таймкафэ "Нянудны дом" (Новая Баравая, вул. Авіяцыйная, 14)
Возраст
18+