Літаратурны сняданак «Буйніцкі, Галубок, Хатка і прыгажуні ў бігудзі. Адкуль пачынаўся беларускі тэатр» (Новая Баравая)

литзавтрак 2Захапляльная гісторыя беларускага тэатра – сама па сабе і драма, і трагедыя, і камедыя. Як і адкуль узяліся на Беларусі акторы і рэжысёры, чым і як зараблялі на пражыццё, дзе ў Менску можна было сустрэць сапраўдную зорку сусветнай сцэны і пры чым тут прыгажуні ў бігудзі – пра гэта і не толькі пра гэта пагаворым на літаратурным сняданку.

Каб падрыхтавацца да яго, кожны ўдзельнік прынясе праграмку аднаго з беларускіх спектакляў, наведанных апошнім часам, і распавядзе свой крытычны досвед.

Вядучая сустрэчы – Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.

Запісацца на сняданак і задаць пытанні можна па тэлефоне таймкафе: +375295142114

Лектор
Ганна Севярынец
Тема
«Буйніцкі, Галубок, Хатка і прыгажуні ў бігудзі. Адкуль пачынаўся беларускі тэатр»
Дата
22.01.2022
Время
10:00-12:00
Место
Таймкафэ «Нянудны дом» (Новая Баравая, Авіяцыйная, 14)
Цена
45 руб. (уключаючы кава-паўзу)
Возраст
16+