Літаратурны сняданак «Невераемныя дваццатыя»

невераемныя дваццатыяСамы прыгожы і самы драматычны час у гісторыі беларускай літаратуры, які шчэ і па сёння застаецца непераўзыйдзеным па напрузе творчых пошукаў, шчырасці герояў і маштабнасці біяграфій. Немагчыма зразумець нас, не зразумеўшы іх.

Прачытаем палымяныя і дасканалыя, шчырыя і нечаканыя вершы Міхася Чарота, Алеся Дудара, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Хадыкі, Юлія Таўбіна і здзівімся вышыням і глыбіням, на якія здольная наша культура.

Вядучая сустрэчы – Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.

Лектор
Ганна Севярынец
Тема
«Невераемныя дваццатыя»
Дата
29.01.2022
Время
10:00-12:00
Место
БЦ «Тэрмінал» (г. Мінск, вул. В. Харужай, 25/3, 2 паверх, пам. 2)
Цена
35 руб. (кава / гарбата / пачастункі ўлучаны ў кошт)
Возраст
16+