Літаратурны сняданак «Падмуркі прэміяльнага чытання: тэкст, чытач, журы, аўтар»

Анна Северинец-min.jpgМы прапануем нашым удзельнікам далучыцца да прэміяльных тэкстаў сучаснай беларускай літаратуры. Гэта будуць паэтычныя і празаічныя кнігі, у розныя часы ўганараваныя літаратурнымі прэміямі альбо ўвайшоўшыя ў шорт-лісты. Мы паспрабуем зразумець спецыфіку прэміяльнай літаратуры, сінхранізаваць уласныя ўражанні ад тэкстаў з выбарам журы, скласці ўласныя даўгі і кароткі спісы і вызначыць пераможцу сярод пераможцаў. Таксама чакаюцца сустрэчы з аўтарамі, перакладчыкамі і выдаўцамі прэміяльнай літаратуры.

Тэма першага сняданака — «Падмуркі прэміяльнага чытання: тэкст, чытач, журы, аўтар».

На гэтай сустрэчы мы пазнаёмімся з асноўнымі прэміяльнымі накірункамі сучаснай беларускай літаратуры, абмяркуем канцэптуальнае адрозненне прозы, паэзіі, перакладаў, фікшн і нон-фікшн з пункту гледжання прэміяльнага дыскурса, а таксама пачнем хуліганіць у адносінах да дыскурсаў, падмуркаў і канцэптаў.

Вядучая сустрэчы — Ганна Севярынец — педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.

Автор
Ганна Севярынец
Тема
«Падмуркі прэміяльнага чытання: тэкст, чытач, журы, аўтар»
Дата
09.10.2021
Время
10:00
Место
БЦ «Тэрмінал» (г. Мінск, вул. В. Харужай, 25/3, 2 паверх, пам. 2)
Цена
35 руб. (кава / гарбата / пачастункі ўлучаны ў кошт)
Возраст
16+