Літаратурны сняданак «Прэмія як старт. Паэтычная моладзь на п’едэсталах»

Сняданак прэміальныМы прапануем нашым удзельнікам далучыцца да прэміяльных тэкстаў сучаснай беларускай літаратуры. Гэта будуць паэтычныя і празаічныя кнігі, у розныя часы ўганараваныя літаратурнымі прэміямі альбо ўвайшоўшыя ў шорт-лісты. Мы паспрабуем зразумець спецыфіку прэміяльнай літаратуры, сінхранізаваць уласныя ўражанні ад тэкстаў з выбарам журы, скласці ўласныя даўгі і кароткі спісы і вызначыць пераможцу сярод пераможцаў. Таксама чакаюцца сустрэчы з аўтарамі, перакладчыкамі і выдаўцамі прэміяльнай літаратуры.

Тэма сняданка – Прэмія як старт. Паэтычная моладзь на п’едэсталах.

Як адчувае сябе чалавек, які толькі-толькі ўваходзіць у літаратуру? Што для яго прэмія, удзел у прэміі, пройгрыш у ёй жа? Што дае прэмія вершу? Знаёмімся з самымі значнымі паэтычнымі галасамі маладога пакалення: Крысціна Бандурына, Артур Камароўскі, Алеся Башарымава.

Вядучая сустрэчы – Ганна Севярынец – педагог, літаратуразнаўца, пісьменнік. Аўтар кніг «Дзень святога Патрыка», «Гасцiнiца Бельгiя» і інш.

Лектор
Ганна Севярынец
Тема
«Прэмія як старт. Паэтычная моладзь на п’едэсталах»
Дата
15.01.2022
Время
10:00-12:00
Место
БЦ «Тэрмінал» (г. Мінск, вул. В. Харужай, 25/3, 2 паверх, пам. 2)
Цена
35 руб. (кава / гарбата / пачастункі ўлучаны ў кошт)
Возраст
16+