Літаратурны сняданак: "Дык чаму ж Купала – геній?"

літ. сняданак -min.jpg

Паспрабуем разабрацца ў сакраментальным школьным пытанні: дык што ж такога ёсць у вершах Янкі Купалы, што яго лічаць нацыянальным геніем? Альбо гэта проста ад безвыходнасці – маўляў, іншых жа няма? Ці заўсёды Купала пісаў пра мужыка, жнейку, жалейку і “хто там ідзе”? Хто быў зацікаўлены ў тым, каб мы і па сёння задаваліся непрыемнымі пытаннямі пра найпершага са сваіх паэтаў? А таксама даведаемся, якія творы Купалы і па сёння забаронены, а што не знойдзена, а што – не ўключана ў поўны збор твораў, а што – не трапляе ў школьныя падручнікі.

Прынясем на занятак пяць вершаў Купалы, якія нам падабаюцца – і разбярэмся, ці лёгка было нам гэта зрабіць.

Автор
Ганна Севярынец
Тема
"Дык чаму ж Купала – геній?"
Дата
14.09.2019
Время
10:00-12:00
Место
Кафэ Feelini (МIнск, вул. Iнтэрнацыянальная, 36)
Цена
30 BYN
Возраст
18+