Відэаэкскурсія і 3D-тур

Увосень мінулага года мы пачалі курс «Школа калекцыянера». На працягу 8 месяцаў, з кастрычнiка па май, слухачы курса знаёмяцца з гісторыяй сусветнага і беларускага мастацтва, а таксама с гісторыяй калекцыянавання.
Фiгура Івана Луцкевіча ў гэтым сэнсе – выдатны прыклад, таму што менавiта ён не толькi заклаў падмуркі культурнага станаўлення сучаснай Беларусі, але быў першым калекцыянерам беларускай старажытнасці і сучаснага беларускага мастацтва. Багатая i разнастайная калекцыя Івана Луцкевіча стала высновай для першага нацыянальнага музея.

Місія «Факультатыва» складалася ў тым, каб аблічбаваць выставу, стварыць яе віртуальную версію, якая дасць магчымасць усім беларусам, якія жывуць на Радзiме ці за мяжой, усім зацікаўленым гледачам i даследчыкам звярнуцца да нашай скарбніцы. Мы ўпэўненыя, што тая выдатная працца, якую зрабіў куратар выставы i навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Зміцер Моніч, абавязкова павiнна мець працяг, і рады зрабіць тое, што ў нашых сілах, каб гэта ажыццявілася.
Таццяна Пушко, аўтар праекта Клуб «Факультатыў».
Глядзець 3D-тур па выставе:
Глядзець відэаэкскурсію па выставе:
Не забудзьцеся падпісацца на наш YouTube-канал, каб не прапусціць новых выпускаў!